Навіны
Завочная экскурсія прысвечаная 80- й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў: "Памяць ў камні. Помнікі і мемарыяльныя комплексы ахвярам фашызма на тэрыторыі Беларусі ".
Вучні даведаліся якую ролю мае гэты дзень у жыцці чалавека і жывёльнага свету. Пачулі шмат народных прыкмет, за якімі можна паназіраць ужо заўтра . Гэты дзень лічыцца вялікім святам, святам прылёту бусла. На заканчэнне вучні зрабілі буслікаў.
Мінулае… Яно ніколі не праходзіць бясследна. Асабліва, калі гэтае мінулае – ВАЙНА. 80 гадоў адлічыў час, калі Беларусь вызвалілася з-пад фашысцкага прыгнёту. Але да сёння засталіся суровая праўда, боль і… Памяць.
7 красавіка спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння Кірыла Трафімавіча Мазурава.
Герой сацыялістычнай працы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, старшыня ЦК КПБ, Першы намеснік старшыні Рады Міністраў СССР, першы старшыня Усесаюзнай рады ветэранаў, а галоўнае -
НАШ ЗЯМЛЯК і НАШ ГОНАР!
У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ў рознаўзроставай групе была праведзена гутарка аб сяброўства паміж народамі Беларусі і Расіі, разгледзелі сімвалы краін, правялі рускую народную гульню "Сонейка", гульню-эстафету " Пасадзі бульбу ".Вынікам усяго стала ўпрыгожванне сэрцаў.
Накіраваны на фарміраванне ў навучэнцаў уяўлення пра гістарычныя культурныя сувязі Беларусі і Расіі, пра гісторыю Саюзнай дзяржавы і традыцыі двух народаў. У час урока навучэнцы пазнаёміліся з асноўнымі этапамі стварэння Саюзнай дзяржавы, даведаліся аб супрацоўніцтве Беларусі і Расіі ў розных сферах дзейнасці, развіцці эканомікі дзвюх краін, адной адукацыйнай прасторы, моладзевых, культурных і шмат якіх іншых праектах.
14 студзеня 1944 года ў вёсцы Ала, дзе ратуючыся ад смерці, пазбіраліся людзі з найблізкіх населеных пунктаў, фашысты спалілі і расстралялі 1 758 чалавек, з іх 950 дзяцей, 508 жанчын, 100 мужчынаў і 200 старых.
Увесь жах таго дня захаваны на тварах, высечаных на камені, які ўсталяваны пры ўваходзе. Далей, праходзячы праз арку, дарога вядзе на цэнтральную вуліцу. Старая вясковая вуліца ператварылася ў «дарогу памяці і смутку»…
Памяць — гэта злучальнае звяно паміж мінулым і будучыняй. Памяць вучыць, заклікае, упэўнівае і перасцерагае.
Менавіта мемарыяльны комплекс «Ала» стаў для навучэнцаў увасабленнем памяці, шчырасці і смутку.
Гэта экскурсія не пакінула нікога абыякавым. Гэта жудасны напамінак аб тым, што вайна можа прынесці людзям. Мемарыял выклікае жаданне зрабіць усё магчымае, каб жахі вайны ніколі не паўтарыліся.
Каманда "Зорачкі" нездарма вырашыла зрабіць бусліка, менавіта белы бусел – птушка сонца, свету і дабра. Штогод вяртаецца ён на старое месца пад канец сакавіка ці напачатку красавіка. Людзі звыклі разглядаць яго як анёла-захавальніка дамашняга агнішча, як мірны знак сталасці і дабрабыту.
-Інфармацыйная гадзіна "Уплыў шкодных звычак на арганізм дзіцяці"
- Мерапрыемства "У модзе Здаровы лад жыцця"
- Віктарына "Задаём пытанні і адказваем"
- Конкурс малюнкаў "Малюем прыроду роднага краю"
Гульня -віктарына "Карагод казак". Вучні ўдзельнічалі ў бліц- пытаннях, пазнавалі казкі па ўрыўках, а таксама прынялі ўдзел у казачных эстафетах: "Ядро Барона Мюнхаўзена", Ступа Бабы Ягі", "Канёк -Гарбунок".