Справаздача аб рабоце апякунскага савета за 2023/2024 навучальны год
Прававой асновай стварэння і дзейнасці апякунскага савета з'яўляюцца Палажэнне аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі, зацверджанае пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 № 146 (у рэдакцыі пастаноў ад 28.12.2016 № 127, ад 29.09.2020 № 60), Статут установы адукацыі.
На працягу 2023/2024 навучальнага года апякунскі савет прымаў удзел у арганізацыі адукацыйнага працэсу, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы школы. У склад ўваходзіла 7 чалавек.
Праведзена чатыры пасяджэнні апякунскага савета, на якіх разглядаліся пытанні партнёрства школы і сям'і па папярэджанню асацыяльных паводзін выхаванцаў і ўдасканалення прафілактычнай работы, добраўпарадкавання школьнай тэрыторыі, пакос травы, рамонту навучальных класаў, арганізацыі гарачага харчавання дзяцей, знешняга выгляду навучэнцаў, наяўнасці ў навучэнцаў святлоадбівальных элементаў, усталяванне гульнёвага гарадка на дзіцячай пляцоўцы.
Фінансавыя сродкі фарміруюцца з добраахвотных узносаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам, якія залічваюцца на разліковы рахунак, і выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы школы.
Улік паступлення і расходавання сродкаў апякунскага савета і падрыхтоўка справаздач аб іх выкарыстанні вядзецца ў адпаведнасці Палажэннем аб апякунскім савеце.
Добраахвотных бацькоўскіх ахвяраванняў за перыяд з 01.09.2023 па 31.05.2024 не было.