Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

ПАРАДАК ПРЫЁМУ ВУЧНЯЎ У 1 КЛАС У 2025 ГОДЗЕ

Дата: 8 апреля в 10:21
Автор: Яновіч Г. М.

Парадак прыёму дзяцей у 2025 годзе ў першы клас

Прыём вучняў у першыя класы ажыццяўляецца на падставе п. 2 артыкула 159 Кодэкса РБ аб адукацыі:

У першы клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў.

Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у 1 клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца да 31 снежня адпаведнага каляндарнага года.

Кантрольныя лічбы прыёму ў 1 клас у 2025/2026 навучальным годзе

Кантрольныя лічбы прыёму ў 1 клас у 2025/2026 навучальным годзе ў адпаведнасці з рашэннем Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта - 6 вучняў

Парадак прыёму заяў ад законных прадстаўнікоў непаўналетніх

Графік прыёму дакументаў для залічэння ў  1 клас дзяцей:

панядзелак-пятніца: з 9.00 да 13.00, з 14.00 да 18.00

субота: з 9.00 да 11.00

Для залічэння ў 1 клас неабходна прадаставіць наступныя дакументы:

1. Заява (запаўняецца ва ўстанове адукацыі).

2. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці.

3. Медыцынская картка аб стане здароўя дзіцяці.

Прыём дакументаў ад законных прадстаўнікоў дзяцей, якія пражываюць у мікрараёне ўстановы адукацыі, для залічэння ў 1 клас ажыццяўляецца з 12 чэрвеня па 15 жніўня 2025 года.

Заявы ад законных прадстаўнікоў дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне ўстановы адукацыі (на свабодныя месцы), прымаюцца кіраўніком УАСА (асобай, якая выконвае абавязкі кіраўніка УАСА) у перыяд з 12 чэрвеня па 15 жніўня 2025 г. у ходзе асабістага прыёму грамадзян.

Прыём дакументаў ад законных прадстаўнікоў дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне ўстановы адукацыі, для залічэння ў 1 клас на свабодныя месцы ажыццяўляецца ў парадку чарговасці падачы заяў у перыяд з 16 па 28 жніўня 2025 г.

Тэлефоны "гарачай лініі" па пытаннях прыёму ў 1 клас:

8 (02350) 2-70-79 - начальнік аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама

Патрабаванні да школьнай формы

Дзелавы стыль адзення – гэта строгі вытрыманы стыль адзення, прызначаны для наведвання навучэнцамі навучальных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Камплект адзення дзелавога стылю павінен быць шматфункцыянальным, гігіенічным, зручным і адпавядаць сучасным напрамкам моды.

Для хлопчыкаў у камплект уваходзяць пінжак , камізэлька, штаны , кашуля з кароткімі і доўгімі рукавамі, гальштук.

Для дзяўчынак – пінжак, камізэлька, спадніца, штаны, блузка з кароткімі і доўгімі рукавамі, сарафан.

У зімовы час у камплекты могуць уваходзіць трыкатажны світар ці камізэлька.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.